Свята-Уладзімірскае брацтва

Свята-Уладзімірскае брацтва г Гродна

Геаграфія г. Гродна
Дапамагае: Дзеці-сіроты, Дзеці-інваліды (ва ўстановах), Дзеці-інваліды (у сем’ях), Дарослыя-інваліды (у сем’ях), Старыя, Ветэраны, Бяздомныя людзі

Віды дзейнасці Сацыяльнае служэнне, Дапамога ў храме

Мы дапамагаем: Маладым людзям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і іх матулям (хлопцамі займаюцца толькі маці) – арганізуем творчыя заняткі і выставы для хлопчыкаў і дзяўчынак, размовы са святаром для мам (духоўная асвета), паломніцкія паездкі для мам і іх дзяцей.
Дзіцячы сацыяльны прытулак – правядзенне гульнёвых развіваючых заняткаў, заняткаў з дзіцячым псіхолагам.
Хоспіс – зносіны з хворымі людзьмі, чытанне малітваў разам з імі, духоўная асвета.
Людзі з інваліднасцю (на даму) – аказваецца розная дапамога ў залежнасці ад сітуацыі (духоўная асвета, зносіны, матэрыяльная дапамога, рамонт і г.д.)
Храм Праабражэння Гасподняга ў г.п.Сапоцькіна – будаўніцтва.
Мамы з маленькімі дзецьмі з інваліднасцю (у асноўным ДЦП) – духоўная асвета (хрысцілі некалькіх дзетак і адну маму), дапамога ў зборы сродкаў, размовы і гутаркі, дапамогу ў правядзенні мамай для дзіцятак ЛФК і г.д.

Нам патрэбна дапамога: памяшканне (нам патрабуецца кудысьці складваць адзенне для дзіцячага прытулку, фарбы, паперу, рамы з творчымі работамі для выстаў для людзей з інваліднасцю і г.д.), матэрыяльная падтрымка)

Мы запрашаем: маладых хлопцаў гатовых рамантаваць храм, хадзіць да людзей (і дзеці, і маладыя людзі, і старэйшыя) з інваліднасцю, дапамагаць пажылым людзям, у тым ліку і ў доме ветэранаў, хадзіць у хоспіс

Кантактная інфармацыя
Чарапанава Кацярына Аляксандраўна
старшыня брацтва
Тэлефон: +37529 2673353
E-Mail: tigrakatrine2@mail.ru
ВКонтакте: http://vk.com/id56604165
Facebook:

Адрас: г. Гродна, вул.Перамогі, 5
Телефон храма: +37529 2673353
Сайт: http://svladimir.by
E-Mail: tigrakatrine2@mail.ru
ВКонтакте: http://vk.com/club60812868
Facebook:

Дадатковыя дадзеныя:
Будзем рады і матэрыяльнай дапамозе і дапамозе ў будаўніцтве храма Праабражэння Гасподняга духоўніка брацтва. Транспарт у нас ёсць, але ўсё роўна не заўсёды хапае транспартных рэсурсаў, часта не можам завезці ўсіх жадаючых калясачнікаў на прыроду ці якое-небудзь мерапрыемства. Не хапае матэрыяльных сродкаў і працоўных рук пад час рамонту кватэр людзей з інваліднасцю (умовы ў іх часам не прызначаныя для жыцця). Таксама будзем рады ўсім, хто мог бы прыходзіць дадому да людзей з інваліднасцю і састарэлым, якім патрэбна вельмі розная дапамога, у тым ліку і проста зносіны, увага, духоўнае асвета.

20.11.2014 ГАЛОЎНАЕ

Leave a Reply


× nine = 45