Для брацтв (моладзевых суполак і іншых праваслаўных арганізацый).
Гэты сайт створаны спецыяльна для праваслаўных брацтв ці ініцыятыўных суполак, незалежна ад віду дзейнасці, фармату ці аб’ему дзейнасці.
Шаноўны сябр!
Наша супрацоўніцтва нясе ў сабе ідэю бязвыплатнай дапамогі для людзей, якія маюць у гэтым патрэбу. Пры гэтым не мае розніцы, для якой сацыяльнай групы гэта будзе накіравана: дапамога асобам з фізічнымі ці псіхічнымі адхіленнямі, людзям сталага ўзросту, дзецям і г.д. Такая дапамога патрабуе, перш за ўсё, шмат альтруізму і разумення, што ўсе мы робім адну агульную справу.
Мы мяркуем, што пры ўзаемадзеянні патрэбным з’яўляецца актыўны абмен інфармацыяй і камунікацыя паміж брацтвамі. Такая камунікацыя дазволіць пазбегнуць шырокага колу пытанняў, накшталт “калі?”, “дзе?”, “як?”. На дадзенным інфармацыйным рэсурсе любое брацтва ці суполка зможа скласці свой спіс актуальных спраў і назіраць за рухам падзей іншых арганізацый. Тое ж самае датычыцца і патрэб, пры наяўнасці якіх брацтва можа напісаць пра свой запрос ці адгукнуцца на іншы.
Гэта жывы канал інфармацыі, дзе арганізацыі змогуць дзяліцца сваім вопытам і гэтым самым дапамагаць тым, хто ў гэтым пакуль абмежаваны. Мы прапануем Вам абудзіцца і ўнесці сваю частку ў агульную капілку. Таму што разам – мы моц!

Прапануем Вам запоўніць анкету! Каб на нашым сайце была інфармацыя і пра Вашу дзейнасць!

11.07.2011