ДОБРЫ РУХ

Мэты:
стварэнне рэсурса які б адлюстроўваў дзейнасць праваслаўных брацтв Беларусі.

Задачы:
- Стварэнне эфектыўнай сістэмы ўзаемадзеяння Брацтв з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якiя жадаюць прыняць удзел у мерапрыемствах і жыцці праваслаўнай царквы.
- Сістэматызацыя і распаўсюджанне інфармацыі аб Брацтвах і іх дзейнасці.
- Выпуск і распаўсюджанне друкаванай, кіна-, відэа- і аўдыёпрадукцыі, а таксама іншая інфармацыйная дзейнасць, накіраваная на дапамогу інфармавання грамадзян РБ аб дзейнасці Праваслаўных Брацтв.

Метады рэалізацыі:
- Стварэнне інфармацыйных супольнасцяў Добры Рух у “сацыяльных сетках”.
- Стварэнне партала Добры Рух (dobr.by) у сетцы інтэрнэт.
- Збор інфармацыі аб Брацтвах і іх дзейнасці.
- Наладжванне цеснага інфармацыйнага ўзаемадзеяння з Брацтвамі.
- Мадэраванне і структураванне інфармацыі аб Брацтвах і іх дзейнасці.
- Размяшчэнне і падтрымка актуальнай інфармацыі Брацтв і іх дзейнасці ў супольнасцях “сацыяльных сетак” і на партале dobr.by.
- Прыцягненне карыстальнікаў у супольнасці Добры Рух і на партал dobr.by.
- Стварэнне базы даных Брацтв.
- Стварэнне базы даных “валанцёраў”.

29.05.2011